Палітвязень Сяргей Ціханоўскі размаўляў з жонкаю праз тэлефон


Меркавана, што пазваніць Святлане дазволілі на асабісты загад Аляксандра Лукашэнкі.

Гэта першая размова сужэнцаў за 4 месяцы, ці 134 дні (Святлана вядзе падлік).

«Падрабязнасці – пазней», – напісала экс-кандыдатка на прэзідэнта ў сваім тэлеграм-канале.

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў, што для Сяргея стала нечаканасцю мажлівасць паразмаўляць са Святланай.

Пара пагутарыла пра дзяцей і ўмовы ўтрымання Сяргея. Ён параіў працягваць сустрэчы з кіраўнікамі замежных краінаў і выказаў перакананне, што варта дзеяць больш жорстка.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў