Палітвязень Алег Сянцоў сустракае шосты дзень народзінаў за кратамі

13 ліпеня асуджанаму ў Расеі ўкраінскаму рэжысёру Алегу Сянцову спаўняецца 43 гады. Палітвязень сустракае свой дзень народзінаў за кратамі ўжо шосты год. Зняволены на 20 гадоў, Сянцоў адбывае пакаранне ў калоніі Лабытнанга, што на поўначы Расеі.