Паліцыянты раніцай затрымалі Аляксея Навальнага


Маскоўская паліцыя затрымала апазіцыянера Аляксея Навальнага, калі той выйшаў на ранішнюю прабежку, паведаміў палітык у сваім Instagram.

Па словах Навальнага, раніцай ён выйшаў з дому на прабежку і набыць жонцы кветкі, паколькі ў яе дзень народзінаў, але каля дому яго сустрэў аўтобус з АМАПам.

Аляксей Навальны цяпер у аддзеле паліцыі па Данілаўскім раёне Масквы. Палітык затрыманы за заклік да масквічоў ўзяць удзл у несанкцыянаваным мітынгу каля мэрыі расейскай сталіцы ў бліжэйшую суботу (27 ліпеня).

Акрамя таго ранкам 24 ліпеня ў Маскве паліцыя затрымала грамадзянскіх актывістаў Канстанціна Котава і Аляксандра Арчагова, калі тыя выходзілі з пад’ездаў, паведамляе «ОВД-Инфо». Прычыны іх затрымання невядомыя.

Hавiны
Навальны знайшоў у дэпутата ад «Адзінай Расеі» $ 90 млн і пайшоў на «содні»
2019.07.01 21:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў