Паліцыянты Ніцы прымусілі жанчыну зняць купальнік-буркіні (Фота)


Узброеныя паліцыянты прасачылі, як на практыцы выконваецца ўведзеная нядаўна забарона «буркіні».

Пры гэтым яны прымусілі жанчыну, якая ляжала на пляжы, зняць з сябе частку мусульманскага купальніка.

Фотаздымкі за Ангельскага пляжу Ніцы, дзе здарылася размова паміж паліцыянтамі ды жанчынай, зʼявіліся ў інтэрнэце.

У выніку жанчына засталася ў саколцы.

На здымках бачна, як адзін з паліцыянтаў нешта запісвае ў нататнік. Паводле агенцтва «France Press», жанчыне выпісалі штраф за тое, што яе вопратка «не адпавядала нормам маралі і прынцыпам секулярызму (канэццыя, паводле якой урад ды іншыя крыніцы права існуюць асобна ад любога тыпу рэлігіяў – заўв.)».

Як адзначае газета «The Guardian», падобны інцыдэнт нядаўна здарыўся з мусульманкай у Канах.

«У мяне на галаве была класічная павязка, плаваць я не збіралася», – распавяла дзяўчына журналістам.

Іншая сведка ў размове з «The Guardian» сцвярджала, што наведнікі пляжу пляскалі ў далоні, назіраючы за дзеяннямі паліцыянтаў. І што нібыта крычалі «едзь дамоў».

У канцы ліпеня-пачатку жніўня, пасля крывавага нападу на Ангельскай набярэжнай у Ніцы, улады сямі гарадоў на ўзбярэжжы Францыі забаранілі жанчынам зʼўляцца на пляжах у закрытых купальніках (так званых «буркіні») з меркаванняў бяспекі і грамадскага парадку.

НМ, belsat.eu, паводле расейскай службы «BBC»

Стужка навінаў