Паліцыянты біліся са школьнікамі ў снежкі – і прайгралі


23 студзеня 2019 года. Школьнікі граюць з мясцовай паліцыяй у снежкі. Фота з «Фэйсбуку» школы RSG Tromp Meesters

Паразу ад дзяцей у бітве ў снежкі нідэрландскія паліцыянты тлумачылі тым, што сілы былі няроўныя.

Сутыкненне паміж дзецьмі і паліцыянтамі адбылося ў сераду ў нідэрландскім горадзе Стэнвайк. Вучні сярэдняй школы пачалі кідаць снежкі ў паліцыянтаў з камісарыяту, які знаходзіцца побач са школай. Тыя не збеглі і не схаваліся за машыны, а пачалі кідаць снежкі ў адказ.

«Мы былі ў меншасці», – тлумачыла пазней паліцыя ў «Фэйсбуку».

На фотаздымках, якія апублікавала школа, бачна, што супрацоўнікаў паліцыі, на самой справе, вельмі мала.

Урэшце праваахоўнікі Стэнвайку мусілі паддацца. Фота з «Фэйсбуку» школы RSG Tromp Meesters

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў