Паліцыя знайшла выкрадзенага ў Кіеве сына лівійскага дыпламата


Кіеўскія паліцыянты знайшлі выкрадзенага сына фінансавага аташэ амбасады Лівіі. У яго нязначныя раненні.

«Паліцыянты выявілі месцазнаходжанне выкрадзенага ў Шаўчэнкаўскім раёне мужчыну. У яго нязначныя цялесныя пашкоджанні. Цяпер з ім працуюць аператыўнікі. Праваахоўнікі ўсталёўваюць асобаў, якія гвалтоўна пасадзілі мужчыну ў аўтамабіль, і матывы здзяйснення злачынства», – заявіў начальнік сталічнай паліцыі Андрэй Крышчанка.

Днём 25 чэрвеня зламыснікі сілком пасадзілі сына фінансавага аташэ амбасады Лівіі ў аўтамабіль на вуліцы Тургенеўскай. Праваахоўнікі ўвялі план «Перахоп».

ІІ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Глядзі таксама
Каментары