Паліцыя знайшла цела хлопчыка, якога ў Польшчы шукалі больш за тыдзень


У Польшчы на трасе паміж Варшавай і Гродзіскам Мазавецкім знойдзена цела хлопчыка. Паліцыя лічыць, што гэта 5-гадовы Давід Жукоўскі, які знік яшчэ 10 ліпеня, паведамляе TVP Info.

Цела хлопчыка перадалі родным.

Давід Жукоўскі. Фота – policja.waw.pl

Паліцыя болей не агучвае падрабязнасцяў справы, спасылаючыся на ўшанаванне болю родных хлопчыка.

Пошукі Давіда доўжыліся больш за тыдзень. Распачаліся яны апоўначы 10 ліпеня, калі сувязь з малым і яго бацькам знікла. Тады ж родныя звярнуліся ў паліцыю.

32-гадовы бацька Давіда забраў хлопчыка з дому ягонай маці ў мястэчку Гродзіск Мазавецкі пад Варшавай 10 ліпеня каля 17:00. Паводле паліцыі ў той жа дзень прыкладна а 21 гадзіне мужчына скончыў жыццё самагубствам.

Бацька Давіда Жукоўскага. Фота – policja.waw.pl

Неафіцыйна вядома, што маці, і бацька апошнія тры тыдні жылі асобна, але мелі правы на апеку над дзіцём.

Маці Давіда была з Расеі, хлопчык меў расейскае і польскае грамадзянства.

Hавiны
У Польшчы ўжо тыдзень шукаюць 5-гадовага хлопчыка з расейскім грамадзянствам
2019.07.16 21:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў