Паліцыя затрымала стралка, які забіў трох чалавек у галандскім Утрэхце


Паліцыя галандскага Ўтрэхту арыштавала 37-гадовага ўраджэнца Турэччыны Гекмана Таніса, які падазраецца ў расстрэле пасажыраў гарадскога трамвая.

Трагедыя адбылася ў 12.45 па менскім часе ў адным з гарадскіх трамваяў Утрэхту. Мужчына адкрыў страляніну па пасажырам, забіў трох і параніў пяць чалавек.

Пазней байцы антытэрарыстычнага падраздзялення затрымалі падазраванага ў нападзе – 37-гадовага ўраджэнца Гекмена Таніса.

Матыў стрэлка пакуль не зразумелы. Паліцыя расследуе напад, як тэрарыстычны. Аднак прадстаўнік пракуратуры не выключае, што прычынай страляніны мог стаць сямейны канфлікт.

ІІ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў