Паліцыя затрымала падазраванага ў арганізацыі тэрактаў у Нью-Ёрку і Нью-Джэрсі


28-гадовага Ахмада Хан Рамані затрымалі ў выніку перастрэлкі ў горадзе Ліндэн, штат Нью-Джэрсі. Маладога мужчыну падазраюць у арганізацыі двух выбухаў.

17 верасня перад пачаткам дабрачыннага забегу ў горадзе Сісайд Парк штата Нью-Джэрсі спрацавала самаробная выбухоўка, якую схавалі ў сметніцу. Ніхто не пацярпеў.

Пазней падобная выбухоўка спрацавала на Мангэтане. У Нью-Ёрку былі параненыя 29 чалавек. Непадалёк ад месца выбуху знайшлі і абясшкодзілі яшчэ адзін падазроны прадмет.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў