Паліцыя высветліла асобу чалавека, які напаў на людзей з нажом у Парыжы


Французскія СМІ паведамляюць, што напад на людзей здзейсніў 20-гадовы выхадзец з Чачэніі. Адказнасць за здарэнне ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Злачынца не меў пры сабе ніякіх дакументаў, але яго ідэнтыфікавалі па адбітках пальцаў. Паліцыя затрымала бацькоў нападніка, цяпер яны знаходзяцца пад вартай.

Учора ўвечары непадалёк ад Парыжскай оперы мужчына напаў на людзей з нажом. Адзін чалавек загінуў, чацвёра былі параненыя. Два чалавекі знаходзяцца ў шпіталі, іх стан ацэньваецца як цяжкі. Злачынцу застрэліў паліцэйскі.

ГА, belsat.eu. Фота: PHOTOPQR / LE PARISIEN / FORUM

Глядзі таксама
Каментары