Паліцыя Украіны: у Бабчанку страляў прафесійны кілер


Кіраўнік паліцыі Украіны лічыць, што злачынства падрыхтавалі некалькі чалавек.

«Аматараў затрымліваюць на месцы злачынства. Гэтае злачынства здзейсненае наўмысна невядомымі асобамі. Мы лічым, што матывы злачынства – прафесійная дзейнасць пацярпелага. Іншыя версіі таксама маюць права на існаванне, але ёсць прыярытэт», – сказаў Князеў.

Кіраўнік Нацпаліцыі не стаў распавядаць дэталі расследавання. Ён адзначыў, што эксперты яшчэ не прыступалі да вывучэння куляў, якімі быў забіты Бабчанка, бо яшчэ не атрымалі на гэта судовага дазволу. Князеў заклікаў журналістаў, якія самастойна даследуюць акалічнасці забойства, таксама паведамляць у паліцыю.

У журналіста Аркадзя Бабчанку 29 траўня стралялі ў кіеўскай кватэры. Ён памер у машыне хуткай дапамогі.

Чытайце таксама:

У Кіеве застрэлілі расейскага журналіста Аркадзя Бабчанку

Забілі жаўнера антыімперскага фронту

«Спі, жаўнер». Журналісты – памяці Аркадзя Бабчанкі

ГА, belsat.eu паводле УНІАН

Глядзі таксама
Каментары