Паліцыя Украіны: пасажыр забыў у таксі гранатамёт і тратыл


17 снежня ва ўкраінскім горадзе Нікопаль таксіст знайшоў на заднім сядзенні свайго аўто ручны гранатамёт «РПГ-22» і тратыл.

Знаходку ён перадаў праваахоўнікам, паведамляе прэс-служба Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Уладальнікам зброі аказаўся 50-гадовы мужчына, у дачыненні да якога ўжо распачалі крымінальную справу.

Мужчыне пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў