Паліцыя ў Маскве ўчыніла масавыя ператрусы ў апазіцыйных кандыдатаў у Масгардуму


Цягам позняга вечару 24 ліпеня паліцыя наведалася з ператрусам да шэрагу апазіцыянераў у Маскве. Падставай для такіх дзеянняў стала заведзеная крымінальная справа аб перашкодзе дзейнасці выбаркамаў, піша Meduza.

Каля дзесяці вечара стала вядома пра ператрус у кватэры палітыка Дзмітрыя Гудкова. Падчас ператрусу паліцыянты канфіскавалі тры ноўтбукі, сістэмны дыск кампутара, флэшкі і айфон.

Пасля ператрусу Гудкоў быў выкліканы на допыт да следчага на 10 гадзіну раніцы 25 ліпеня; ён паведаміў, што знаходзіцца ў статусе сведкі.

Пазней стала вядома пра ператрусы ў іншых кандыдатаў у Масгардуму. Праз гадзіну пасля Гудкова паліцыя прыйшла да дырэктара Фонду барацьбы з карупцыяй Івана Жданава (пасля ператрусу яго павезлі на допыт), бліжэй да паўночы – да камунальнага дэпутату раёну Міціна Мікалая Баландзіна і кандыдата ў Масгардуму Аляксандра Салаўёва (сам Салаўёў паведаміў, што паліцыянты прыйшлі па месцы ягонай прапіскі, дзе яго няма).

Яшчэ двух кандыдатаў у Масгардуму – Юлію Галяміну і Любоў Собаль – выклікалі на допыт у СК. Собаль адзначыла, што выклік быў зроблены па тэлефоне, і падкрэсліла, што не пойдзе да следчага, пакуль не атрымае афіцыйную позву. Пра выкліку на допыт таксама паведаміў бацька Дзмітрыя Гудкова, былы дэпутат Дзярждумы Генадзь Гудкоў.

Крымінальная справа па перашкодзе дзейнасці выбаркамаў была заведзеная днём 24 ліпеня. Як мяркуе СК, менавіта з гэтай мэтай у Маскве былі арганізаваны мітынгі каля Масгарвыкбаркаму. У прэс-рэлізе ведамства адзначаецца, што сябрам выбаркамаў пагражалі гвалтам. Артыкул 141, па якім заведзеная справа (СК не ўдакладніў, па якой менавіта частцы), прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Увечары 24 ліпеня на 30 сутак быў арыштаваны Аляксей Навальны. Падставай для арышту палітыка стаў яго заклік да правядзення акцыі каля мэрыі Масквы дзеля падтрымання незалежных кандыдатаў, а таксама яго пост у Фэйсбуку. Навальны ўсяго два тыдні таму адбыў папярэдні тэрмін арышту на 10 сутак, прызначаны яму за ўдзел у акцыі падтрымання спецкора «Медузы» Івана Галунова.

Таксама за кратамі на 30 дзён знаходзіцца Марк Гальперын, Канстацін Котаў і Аляксандр Арчагаў асуджаныя да арышту на 10 сутак, а Алега Сцяпанава асудзілі да арышту на 8 дзён.

Hавiны
Навальны знайшоў у дэпутата ад «Адзінай Расеі» $ 90 млн і пайшоў на «содні»
2019.07.01 21:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў