Паліцыя ў Гон-Конгу ўжыла супраць мітынгоўцаў слезацечны газ


Тысячы дэманстрантаў сабраліся на паўвыспе Каўлун у Гон-Конгу. Нядзельная акцыя недазволеная ўладамі. Паміж пратэстоўцамі, многія з якіх у масках, і паліцыянтамі ўзніклі сутычкі. Некалькі асобаў арыштаваныя, адзін з дэманстрантаў шпіталізаваны, паведамляе агенцтва Reuters.

Масавыя акцыі пратэсту супраць намаганняў уладаў прыняць законапраект аб экстрадыцыі, які дазваляе выдаваць правапарушальнікаў Кітаю, распачаліся ў Гон-Конгу некалькі месяцаў таму. У выніку ўлады гораду вырашылі адмовіцца ад гэтай ініцыятывы. Але нягледзячы на саступкі мітынгоўцам, пратэсты не сціхаюць. Дэманстранты патрабуюць цяпер дэмакратызацыі выбарчай сістэмы і вызваленне ўсіх затрыманых удзельнікаў ранейшых акцыяў.

Hавiны
У Гон-Конгу адбыліся новыя жорсткія сутыкненні пратэстоўцаў і паліцыі
2019.10.21 07:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў