Паліцыя Тайланда абвінаваціла Насцю Рыбку яшчэ ў адным парушэнні


Бабруйчанка, Алекс Леслі і група секс-інструктараў нанесла шкоду рэпутацыі Тайланда.

«Гэтая група нанесла шкоду нашай нацыянальнай рэпутацыі. Мы прыцягваем да адказнасці ўсіх без выключэння замежнікаў, якія парушаюць нашы законы, не толькі ў Патаі, але і па ўсёй краіне», – сказаў намеснік кіраўніка паліцэйскай прэс-службы Крытсана Патаначараэн.

Гісторыя секс-трэнераў з Расеі і Беларусі зноў з’явілася на старонках галоўных выданняў Тайланду пасля таго, як Вашукевіч у сваім Instagram паабяцала распавесці пра сувязі Трампа з Расеяй, калі яе «знойдуць яшчэ жывою».

28 лютага ў паліцыі Патаі заявілі, што ўнеслі затрыманых у «чорны спіс» і высылаюць з краіны. Групу абвінавацілі ў незаконным занятку бізнесам.

Рыбкау і Леслі ў складзе групы з 10 асобаў затрымалі 26 лютага. Бабруйчанка прыцягнула да сябе ўвагу пасля таго, як у сацсетках размясціла інфармацыю пра асабістае жыццё Алега Дзерыпаскі. Бізнесовец падаў на яе і Леслі пазоў.

Стужка навінаў