Паліцыя склала пратакол на Уладзіміра Зяленскага


Паліцыя склала адміністратыўны пратакол на кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага за парушэнне правілаў галасавання. Парушэнне заключалася ў тым, што ён публічна прадэманстраваў свой запоўнены бюлетэнь журналістам.

Новый президент – новые правила. Все должны жить по закону! Зеленскому вручают протокол об административном нарушении за то, что показал бюллетень.

Opublikowany przez Дмитро Разумков Niedziela, 21 kwietnia 2019

Паліцыянты прыйшлі да штабу Зяленскага. У штабе адрэагавалі на прыход паліцыі з гумарам: маўляў, выбары яшчэ не адбыліся, а краіна ўжо пачала мяняцца – да верагоднага новага прэзідэнта прыходзяць праваахоўнікі, калі ён парушае закон.

У штабе кандыдата падкрэсліваюць: парушэнне было не наўмысным, журналісты проста папрасілі Зяленскага гэта зрабіць на выбарчым участку і ён пагадзіўся.

Здымачная група кандыдата транслявала працэс афармлення пратаколу на YouTube.

Адразу як стала вядома, што Зяленскі прадэманстраваў журналістам на выбарчым участку свой бюлетэнь, у МУС заявілі, што дадуць гэтаму інцыдэнту «належную юрыдычную ацэнку».

Нагадаем, Зяленскі прагаласаваў на выбарчым участку ў каледжы марскога флоту ў кіеўскім раёне Абалонь. «Белсат» вёў стрым.

Выбары ва Украіне.

Стрым! Нашыя карэспандэнты на ўчастку, дзе будзе галасаваць Зяленскі. Украіна абірае наступнага прэзідэнта.

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 21 kwietnia 2019

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў