Паліцыя перадухіліла выбухі ў Варшаве


За спробу знішчыць паліцэйскія машыны былі затрыманыя тры асобы.

Паліцыя перадухіліла спробу знішчэння паліцэйскіх аўтамабіляў, якія стаялі на паркоўцы перад участкам у варшаўскім раёне Влохы (Włochy). Пра гэта падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі паведамілі прадстаўнікі сталічнай пракуратуры ды паліцыі.

«Па справе былі затрыманыя тры асобы ва ўзросце ад 17 да 35 гадоў», – заявіў прэс-сакратар Варшаўскай акруговай пракуратуры Міхал Дзяканьскі (Michał Dziekański).

Паводле яго, у затрыманых асобаў былі знойдзеныя забароненыя рэчывы ды выбуховыя прыстасаванні. Затрыманыя спрабавалі падкласці выбухоўку пад дзве паліцэйскія машыны. Злачынцы былі затрыманыя па гарачых слядах. Ім выставілі абвінавачанні ў незаконным вырабе і захоўванні выбуховых матэрыялаў ды ў стварэнні пагрозы для жыцця іншых (арт. 163, 164 і 171 Крымінальнага кодэксу Польшчы).

Усе яны часова затрыманыя на тры месяцы. Мужчыны не прызнаюць сваю віну. Паводле звестак паліцыі, затрыманыя асобы звязаныя з анархісцкім рухам.

19 траўня ў польскім горадзе Вроцлаў адбыўся выбух, праз што быў паранены адзін чалавек.

МЯ, паводле radyjo.net

Стужка навінаў