Паліцыя Нью-Ёрку затрымала байца ММА Конара Макгрэгара – ён напаў на аўтобус расейскага спартоўца


Ірландскі баец па змешаных адзінаборствах (ММА) і чэмпіён UFC у лёгкай вазе Конар Макгрэгар здаўся паліцыі Нью-Ёрку. Праваахоўныя органы маюць намер дапытаць Макгрэгора з нагоды інцыдэнту ў Barclays Center, дзе 5 красавіка на паркоўцы спарткомплексу Макгрэгар напаў на аўтобус, у якім знаходзілася каманда расейскага байца ММА Хабіба Нурмагамедава.

Ірландзец кінуў у аўтобус крэсла і разбіў акно. Ён таксама паспрабаваў кінуць у бок аўтобуса металічныя загароды і смеццевы бак, але быў спынены людзьмі з свайго атачэння.

У выніку інцыдэнту сур’ёзных пашкоджанняў ніхто не атрымаў.

https://twitter.com/UFCInsiders/status/981987492147679232?ref_src=twsrc%5Etfw&ref_url=https%3A%2F%2Fmeduza.io%2F

Прычынай выхадкі Конар Макгрегор, як лічыцца, магла стаць нядаўняя сутычка Хабіба Нурмагамедава са спарынг-партнёрам ірландца Арцёмам Лобавым, які таксама ўдзельнічаў у нападзе на аўтобус.

У ноч на 8 красавіка ў Нью-Ёрку павінен адбыцца бой за тытул чэмпіёна UFC у лёгкай вазе паміж Хабібам Нурмагамедавым і амерыканцам Максам Холауэй.

ІІ, belsat.eu, паводле Медуза

Стужка навінаў