У Вугоршчыне ўступіў у дзеянне закон, які забараняе бяздомнікам спаць на вуліцы. Праваабаронцы называюць яго «бесчалавечным», піша reuters.com.
Цяпер паліцыя мае права адправіць бяздомніка ў начлежку. Калі паліцыя зловіць бяздомніка тры разы цягам 90 дзён, то праваахоўнікі могуць знішчыць асабістыя рэчы правапарушальніка.
14 кастрычніка ў Будапэшце перад будынкам вугорскага парламента адбылася акцыя пратэсту, удзельнікі якой мяркуюць, што закон дыскрымінуе бяздомнікаў і накіраваны «запужванне».
У Вугоршчыне каля 20 000 бяздомнікаў, а месцаў у дзяржаўных начлежках каля 11 000, адзначае тэлеканал «Euronews».
ЮВ, belsat.eu