Паліцыя Кіева затрымала беларуса за спробу гвалту 14-гадовай дзяўчынкі


У паліцыю Кіеўскай вобласці звярнулася няпоўнагадовая жыхарка вёскі Гарэнка Кіева-Святашынскага раёну з заявай, што знаёмы сусед некалькі дзён таму спрабаваў яе згвалціць. Школьніца нікому не распавяла пра гэта раней, паколькі была напалохана.

Паліцыя высветліла, што мужчына, на якога напісала заява дзяўчынка, нядаўна засяліўся ў доме, паведамляе прэсавая служба ўкраінскай паліцыі. Ім апынуся 36-гадовы грамадзянін Беларусі, які мае часовы від на жыхарства ва Украіне да 2020 года.

Следчыя высветлілі, што мужчына нападпітку пачаў гутарку з дзяўчынай пра яе аднакласніцу. Затым ён запрасіў дзяўчынку ў сваю кватэру. Работнікі паліцыі затрымалі зламысніка па месцы часовага пражывання.

Па факце злачынства распачата крымінальная справа. Пасля суду і адбыцця пакарання ў дачыненні да замежніка будзе разглядацца пытанне пра забарону яму ўезду ва Украіну.

Hавiны
У Польшчы стварылі інтэрнэт-рэестр педафілаў. Мінюст апублікаваў фотаздымкі 768 гвалтаўнікоў
2018.01.03 10:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў