Паліцыя апублікавала здымак жанчыны, якая страляла ў офісе YouTube


Фота амерыканкі, якая страляла ў галоўнай сядзібе YoutTube апублікавала каліфарнійская паліцыя ў «Тўітары».

Паводле паліцыі, імя жанчыны – Насім Наджафі Агдам (Nasim Najafi Aghdam).

Напад на супрацоўнікаў YouTube адбыўся 3 красавіка а 23-й паводле менскага часу. Страляніна пачалася на тэрыторыі кавярні штаб-кватэры фірмы ў Сан-Бруна (прыгарад Сан-Францыска). У выніку нападу былі шпіталізаваны мужчына (у крытычным стане) і дзве жанчыны.

Пасля таго, што адбылося паліцыянты знайшлі Агдам мёртвай. У рапарце паліцыі гаворыцца, што Агдам, імаверна, застрэліла сябе. Ёй было 39 гадоў.

«Медуза» падае, што Агдам – амерыканка іранскага паходжання. Жанчына вяла некалькі відэаканалаў на YouTube – па-ангельску, на турэцкай і фарсі. Каналы былі прасвечаныя веганству і абароне жывёлы.

Паводле словаў бацькі Агдам, яна ненавідзела YouTube. Летась Агдам пачала скардзіцца на тое, што ў яе каналаў падаюць прагляды – у службе тэхнічнага падтрымання тлумачылі, што, паводле правілаў палітыкі кампаніі, узроставую катэгорыю яе каналаў змянілі з-за непрыстойных сцэнаў.

Жанчына злавалася і абяцала, што асабіста адправіцца ў кампанію. У яе сям’і не ведаюць, дзе яна ўзяла пісталет.

 

ДД

Стужка навінаў