Паліна Галавіна стала генеральным сакратаром НАК Беларусі


Паліна Галавіна.
Фота: https://www.noc.by/

Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі прызначыў новага генеральнага сакратара. Ім стала Паліна Галавіна, паведамляе прэсавая служба НАК.

Прызначыць Паліну Галавіну генеральным сакратаром НАК прапанаваў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, які з’яўляецца прэзідэнтам НАК Беларусі. Віцэ-прэзідэнтам НАК у лістападзе летась абралі старэйшага сына кіраўніка Беларусі Віктара Лукашэнку.

Паседжанне НАК.
Фота: noc.by

Асноўнымі функцыямі генеральнага сакратара НАК Беларусі зʼяўляюцца вядзенне міжнароднай дзейнасці НАК Беларусі, узаеміны з Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК), Еўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі (ЕАК), Асацыяцыяй нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (АНАК), міжнароднымі спартовымі федэрацыямі і іншымі арганізацыямі алімпійскага руху.

Паліна Галавіна валодае ангельскай і нямецкай мовамі. З 2016 года працуе генеральным сакратаром РГА «Беларуская федэрацыя паруснага спорту». З 2017 года зʼяўляецца чальцом камітэту па спартовых мерапрыемствах Міжнароднай федэрацыі паруснага спорту.

Hавiны
Віктар Лукашэнка стаў афіцыйна намеснікам свайго бацькі. Пакуль у НАК
2019.11.19 10:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў