Зміцер Паліенка трапіў у ШЫЗА і быў пастаўлены на прафілактычны ўлік пасля таго, як зрабіў спробу парэзаць вены.
Пра гэта паведамляе ягоны паплечнік Вячаслаў Касінераў, які прысутнічае на судовым працэсе.
«Пасля ўчорашняга жэсту Зміцер Паліенка праз шыканне канваіраў перадае, што церпіць надзвычайна жорсткі ціск з боку адміністрацыі СІЗА-1», – напісаў Касінераў на сваёй старонцы ў Facebook.
Паводле ягоных словаў, нягледзячы на гэта, Паліенка «трымаецца бадзёра і мужна».
Нагадаем, 17 кастрычніка пачаўся суд над анархістам Змітром Паліенкам, якога вінавацілі паводле 4 крымінальных артыкулаў:
17 кастрычніка ў Менскім гарадскім судзе з яго знялі абвінавачванні паводле апошніх трох крымінальных артыкулаў: за «абразу прадстаўніка ўлады», «распальванне расавай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай нянавісці» і «апаганьванне будынкаў і нанясенне шкоды маёмасці».
На знак пратэсту супраць таго, каб працэс ішоў у закрытым рэжыме, Паліенка парэзаў вены.
КА belsat.eu