Палажэнне аб прызыве ў войска: як будуць уручаць позву і ці могуць прызваць пасля 27 год?


На сайце pravo.by было апублікаванае Палажэнне аб прызыве ў войска, дзе акрэсленыя новыя правілы.

Позву ў войска можа прынесці камунальнік

Як прапісана ў Палажэнні, уручаць позвы могуць тыя арганізацыі, якія «ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі». То бок позву можа прынесці камунальнік. Таксама гэта можа быць супрацоўнік выканкаму, адукацыйнай установы (ВНУ, каледж і г. д.). Прычым позву могуць прынесці як дадому, гэтак і і на працу ці ў месца навучання.

17 лютага 2019 года. Спецназаўцы ўнутраных войскаў на свяце развітання з зімой з нагоды Масленіцы. Фота – Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum

Не атрымаў позву – трапіш у СМІ

Калі па нейкіх прычынах чалавек не атрымаў позву і не з’явіўся ў камісарыят у акрэслены час, ягонае імя і прозвішча могуць надрукаваць у мясцовым сродку масавай інфармацыі.

Двайняты будуць служыць разам

Калі прызываюцца двайняты, то служыць яны мусяць у адной вайсковай частцы. Выключэнне – нейкі медычны паказнік.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Адтэрміноўка для студэнтаў і дэпутатаў

Адтэрміноўку прадстаўляюць хлопцам, якія вучацца за мяжой на дзённай форме навучання – адзін раз на перыяд навучання. Для гэтага трэба дакумент, які пацвярджае навучанне ў замежным ВНУ, перакласці на беларускую ці расейскую мову і зацвердзіць у натарыуса. Кожны год да 1 лістапада гэтыя дакументы трэба прадстаўляць у прызыўную камісію. Калі хлопец вучыцца за мяжой ва ўніверсітэце па накіраванню дзяржаўнага органу ці арганізацыі, ім даецца адтэрміноўка на перыяд навучання на падставе хадайніцтва дзяржаўнага органа.

У сувязі з дэпутацкай дзейнасцю прадстаўляецца адтэрміноўка грамадзянам на «тэрмін ажыццяўлення імі дэпутацкіх паўнамоцтваў».

«Моладзевы блок» падрыхтаваў праграму рэформы войска

Споўнілася 27 год – не факт, што больш не прызыўнік

Калі хлопцу спаўняецца 27 год і ён не служыў, ягоная асабістая справа трапляе вайсковаму камісару, і на чарговым прызыве іхныя справы разглядаюцца. Калі ў дакументах будуць дадзеныя, якія сведчаць аб парушэннях падчас прызыўных мерапрыемстваў, камісія можа вырашыць, што чалавек без падстаў не прайшоў службу ў войску. Калі ў асабістай справе чалавека будзе копія рашэння прысуду за ўхіленне ад прызыву, камісія пастанаўляе, што хлопец не пайшоў у войска без законных падставаў. Прычым рашэнне камісія робіць шляхам галасавання – большасцю галасоў. Калі камісія прымае такое рашэнне, то чалавек залічваецца ў запас і прымаецца на вайсковы ўлік вайсковаабавязаных.

ВЯ Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары