Палата прадстаўнікоў ЗША прызнала Галадамор генацыдам украінскага народу


Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла рэзалюцыю, паводле якой Галадамор 1932–1933 гг. ва Украіне прызнаецца генацыдам.

Амерыканскія парламентары прызналі высновы камісіі ЗША па голаду ва Украіне ад 1988 года, дзе прызнаецца, што «Іосіф Сталін і ягоны асяродак здзейснілі генацыд украінцаў у 1932–1933 гадах».

Раней аналагічную рэзалюцыю прыняў Сенат ЗША.

«У 1932–1933 гг. мільёны ўкраінцаў загінулі па волі таталітарнага сталінскага ўраду СССР, які наўмысна арганізаваў голад ва Украіне з мэтаю зламаць супраціў нацыі да калектывізацыі і камуністычнай акупацыі», – адзначаецца ў дакуменце Палаты прадстаўнікоў.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў рашэнне Палаты прадстаўнікоў ЗША гістарычным.

Ударний день підтримки України у США. Вдячний Палаті представників Конгресу США, яка ухвалила одразу три дуже важливі…

Opublikowany przez Петро Порошенко Wtorek, 11 grudnia 2018

Ва Украіне Галадамор быў прызнаны генацыдам у 2006 годзе, рашэннем Вярхоўнай Рады. З таго часу дзясяткі краінаў ува ўсім свеце таксама прызналі генацыд украінцаў сталінскім урадам. Паводле розных ацэнак, у выніку Галадамору загінула ад 2 да 7,5 і нават 10 млн украінцаў. Часцей за ўсё гісторыкі прыводзяць лічбу 3–3,5 млн ахвяраў.

Расея не лічыць Галадамор генацыдам, падкрэсліваючы, што рэпрэсіі падчас калектывізацыі праводзіліся не з этнічных прыкметаў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў