Палата прадстаўнікоў прызначыць дату выбараў 8 траўня


У планах на пятніцу сесіі ў дэпутатаў няма.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў збяруцца 8 траўня на чарговае паседжанне, каб вырашыць, калі ў Беларусі праводзіць выбары кіраўніка краіны. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу Палаты прадстаўнікоў. Што цікава, у раскладзе дэпутатаў няма на 8 траўня ніякіх паседжанняў – у гэты дзень у іх запланаваная праца ў выбарчых акругах.

Як паведамляе БелаПАН, на паседжанне былі запрошаныя прадстаўнікі выключна дзяржаўных медыяў: афіцыйная прычына – каронавірус.

Нагадаем, па заканадаўству ў Беларусі выбары мусяць адбыцца не пазней за 31 жніўня.

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў