Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні папраўкі ў закон аб СМІ


Папраўкі ў закон прадугледжваюць увядзенне паняццяў «сеткавае выданне», «інтэрнэт-рэсурс» і «уладальнік інтэрнэт-рэсурсу», а таксама рэгулююць пытанні функцыянавання інтэрнэт-СМІ.

За папраўкі прагаласавала 98 дэпутатаў, супраць – два.

Новаўвядзенні пашыраюць спіс відаў інфармацыі, распаўсюд якой СМІ забаронена, а таксама абмяжоўваюць змежны ўдзел у фармаванні беларускай інфармацыйнай прасторы.

Згодна папраўкамі да сеткавых выданняў у Беларусі будуць адносіцца інтэрнэт-рэсурсы, якія прайшлі добраахвотную дзяржаўную рэгістрацыю ў Міністэрстве інфармацыі. Уладальнік такога рэсурсу зможа наймаць на працу журналістаў, якія атрымаюць тыя ж правы, што і супрацоўнікі традыцыйных СМІ.

Абноўлены закон аб СМІ не прадугледжвае абмежаванняў на працу сайтаў і парталаў, якія не пажадаюць рэгістравацца. Праўда, у гэтым выпадку статусам СМІ яны валодаць не змогуць, а супрацоўнікі такіх выданняў, афіцыйна не будуць лічыцца журналістамі.

Папраўкі ў закон прадугледжваюць абавязковую мадэрацыю каментароў ды абавязковую ідэнтыфікацыю асобаў, якія пішуць каментары (публікуюць тэксты) на інтэрнэт-рэсурсах. Таксама абноўлены закон дазваляе блакаваць сацыяльныя сеткі (у выпадку невыканання патрабаванняў уладаў па выдаленню забароненай інфармацыі).

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары