Палата лордаў ухваліла перанос брэкзіту на 2020 год


Брытанская Палата лордаў 6 верасня прыняла закон, які прадпісвае прэм’ер-міністру прасіць Еўрапейскі Звяз аб новым адтэрмінаванні выхаду краіны з ЕЗ. Каб закон пачаў дзеяць, яго мае зацвердзіць каралева. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Hавiны
Брытанскі парламент забараніў жорсткі Brexit
2019.09.04 22:55

Зараз Вялікая Брытанія павінна выйсці з ЕЗ 31 кастрычніка, але закон загадвае прэмʼер-міністру прасіць аб адтэрміноўцы да 31 студзеня, калі прэм’ер не паспее дамовіцца пра новае пагадненне аб умовах выхаду.

Прэмʼер-міністр Барыс Джонсан адмаўляецца прасіць аб адтэрміноўцы, прапануючы замест гэтага правесці выбары. Але на датэрміновыя выбары не згодны парламент, дзе яго апаненты складаюць большасць.

На нарадзе ў пятніцу апазіцыйныя партыі дамовіліся 9 верасня галасаваць супраць або ўстрымацца пры галасаванні па прапанове прэмʼер-міністра правесці выбары 15 кастрычніка.

Hавiны
Брытанская каралева прыпыніла працу парламенту па просьбе Барыса Джонсана
2019.08.28 18:07

Такім чынам, прапанова прэмʼера не мае шанцаў быць прынятай, бо для гэтага патрэбныя галасы большыя за дзве траціны спісачнага складу Палаты абшчын, а ў Джонсана няма ў парламенце нават простай большасці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў