Пакуль закупачныя цэны на памідоры падаюць, іх раздробны кошт вырас на 23 %


У Беларусі ў ліпені найбольш выраслі ў цане памідоры. Іх кошт за месяц павялічыўся на 22,86 %. І гэта пры тым, што фермеры маюць цяжкасці са збытам таматаў.

Hавiны
Фермеры з-пад Століна гатовыя выкідаць памідоры: закупачны кошт – 30 капеек
2019.08.06 14:29

Як паведамляў belsat.eu, закупачныя цэны на іх упалі да 30 капеек за кілаграм. Але нават пры гэтым іх немагчыма прадаць – няма пакупніка, і фермеры гатовыя нават выкідаць памідоры, каб хоць неяк звярнуць на сябе ўвагу.

На другім месцы паводле росту коштаў, як сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, цытрусавыя (падаражэлі на 10,1 %), на трэцім – грушы (на 5,76 %).

Сярод прадуктаў найбольш патаннелі буракі (на 20,34 %), рэпчатая цыбуля (на 18,52 %), морква (на 12,57 %).

Гародніна сталі танней на 0,33 %, садавіна – на 3,12 %. Агулам прадукты харчавання і безалкагольныя напоі падаражэлі на 0,12 %. Тытунёвыя вырабы сталі даражэй на 1,95 %, а алкагольныя напоі – танней на 0,37 %.

Hавiны
У нядзелю ў Беларусі патаннее паліва – пяты раз запар
2019.08.10 16:59

Адзенне патаннела на 0,2 %, абутак – на 1,13 %.

Паслугі ў сярэднім падаражэлі на 0,71 %. Больш за ўсё выраслі кошты гарачага водазабеспячэння (на 9,21 %), музеяў (4,22 %) і мабільнай сувязі (на 3,72 %), а патаннелі паслугі пасажырскага авіятранспарту (на 2,52 %) ды страхавання легкавога аўтатранспарту (на 2,12 %).

Агулам інфляцыя ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем склала 0,2 %, са снежнем 2018 года – 3,1 %.

Hавiны
Цэны на кватэры ў Менску выраслі на 1,7%
2019.07.21 09:39

Базавы індэкс спажывецкіх цэнаў, які выключаў змяненне цэнаў на асобныя тавары і паслугі, схільныя ўплыву адміністрацыйнага і сезоннага фактараў, у ліпені ў параўнанні з чэрвенем склаў 100,2 %, са снежнем 2018 года – 102,3 %.

Больш за ўсё за сем месяцаў цэны выраслі на паслугі (на 4,8 %). Харчовыя тавары падаражэлі на 2,9 %, а нехарчовыя – на 2,2 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў