Пакуль тэлевізар не вынес табе мазгі... (ЭПІЧНАЕ ВІДЭА)


«Арт-Сядзіба» зрабіла прома-ролік лідарскіх курсаў «Дыджэі Адраджэння». У якасці відэашэрагу аўтары выкарысталі кадры з «Зоркавых войнаў».[/vc_column_text][vc_column_text]«2016 год. Беларусь. Эканоміка разбураная. Беларусы пад канвоем расейскіх робатаў матрошак працуюць у пясчаных карʼерах. Беларусьфільм перайменаваны. Чарговы расейскі гуманітарны канвой прыбывае ў Менск». 

«Крым наш! Сірыя наша! Цяпер Беларусія! Вісарыонавіч, я завершу то, что ты начал», – кажа Дарт Вэйдэр з Крамля. «Пакуль тэлевізар не вынес табе мозг, далучайся да Адраджэння!», – заклікаюць аўтары прома-роліку.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=ThZ_DcyBclg”][vc_column_text]Лідарскія курсы «Дыджэі Адраджэння» – гэта праграма для моладзі, якая пакліканая рыхтаваць грамадскіх лідараў у галіне актыўнай беларусізацыі (канцэрты, вечарыны, шоу, віктарыны і г. д.), паведамляюць арганізатары на старонцы мерапрыемства «УКантакце».

Вядоўца заняткаў – Павел Севярынец.

Падрабязнасці па тэл: 029 5160861

Старт 26 студзеня! Месца збору: Менск, пр-т Незалежнасці 58, офіс 430.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў