Пакуль прэзідэнт Егіпту наведвае Беларусь, ягоны папярэднік памёр у турме


Былы прэзідэнт Егіпту Мэгэмэд Мурсі.
Фота: Reuters/Forum

У Егіпце памёр былы прэзідэнт краіны і адзін з лідараў арганізацыі «Браты-мусульмане» Мэгэмэд Мурсі, які апошнія шэсць гадоў быў у зняволенні. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне shorouknews.com.

Падчас пасяджэння суда па справе аб шпіянажы на карысць палестынскай арганізацыі «Хамас», дзе былы кіраўнік дзяржавы праходзіў галоўным абвінавачаным, яму далі слова, пасля чаго суддзя абвясціў перапынак. У гэты момант Мурсі страціў прытомнасць. Ён памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Паводле адной з версій, у яго мог здарыцца сардэчны прыступ.

Hавiны
Егіпецкі сцэнар у Беларусі? Калі і магчымы, то гэта толькі павялічыць уплыў Расеі
2013.07.04 16:16

Мэгэмэд Мурсі перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Егіпце ў 2012 годзе, стаўшы першым прэзідэнтам пасля звяржэння Хосні Мубарака, які кіраваў краінай у 1981-2011 гадах. Праз год ён быў адхілены ад улады вайскоўцамі на хвалі масавых народных выступаў. У жніўні яму споўнілася б 68 гадоў.

Адзначым, што пераемнік Мурсі на пасадзе кіраўніка Егіпту Абдэльфатах ас-Сісі зараз знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі. 18 чэрвеня ён мае правесці перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, асноўная ўвага будзе нададзеная пашырэнню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Бакі таксама абмяркуюць развіццё палітычных адносін, у тым ліку на пляцоўках міжнародных арганізацый, сітуацыю ў рэгіёне і свеце.

Hавiны
Ці можа ў Беларусі ўлада перайсці да ваенных?
2013.07.05 10:04

МГ belsat.eu

Стужка навінаў