Пакуль Лукашэнка ў Маскве, Макей сустракаецца з натаўцамі


Уладзімір Макей з намеснікам генсека НАТО Аляксандрам Вершбоў. Фота mfa.gov.by

Міністр замежных справаў Беларусі правёў у Бруселі два дні.

Уладзімір Макей абмеркаваў будучую супрацу Беларусі з Еўразвязам ды НАТО. Ён сустрэўся з міністрамі замежных справаў краінаў, якія ўваходзяць у ЕЗ, Высокім прадстаўніком ЕЗ па вонкавай палітыцы і палітыцы бяспекі Фрэдэрыкаю Магерыні, еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕЗ Ёганэсам Ханам, намеснікам генеральнага сакратара НАТО Аляксандрам Вершбоў.

15.12.14_minister_mogerini
Уладзімір Макей і Фрэдэрыка Магерыні. Фота mfa.gov.by
15.12.14_minister_brussels
Фота mfa.gov.by

ІА, belsat.eu, паводле mfa.gov.by

Стужка навінаў