Пакістан знішчыў два індыйскія вайсковыя самалёты


Пра збіццё самалётаў у паветранай прасторы Пакістану ў раёне Кашміру паведаміў афіцыйны прадстаўнік Узброеных сілаў Пакістану Асіф Гафур.

Паводле яго, адзін з самалётаў упаў на тэрыторыі Кашміру, другі – на падкантрольнай Індыі частцы рэгіёну.

«Адзін індыйскі пілот затрыманы вайскоўцамі», – дадаў ён.

Канфлікт паміж краінамі абвастрыўся 14 лютага. Тэрарыст-смяротнік пратараніў аўтам аўтобус, які перавозіў індыйскіх вайскоўцаў у Кашміры. У выніку тэракту загінулі 44 чалавекі. Адказнасць за напад узяла на сябе пакістанская ісламісцкая групоўка «Джайш-э-Мухамад».

Індыйскі ўрад абвінаваціў Пакістан у тым, што ён дазваляе баевікам бесперашкодна дзейнічаць на сваёй тэрыторыі. Улады Пакістана гэтыя абвінавачванні зняпраўджваюць.

Кашмір – памежны рэгіён, прадмет тэрытарыяльных спрэчак паміж Пакістанам і Індыяй. Большасць насельніцтва там – мусульмане.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў