Пакаштаваць стравы беларускай кухні ў Менску можна будзе ад 3 рублёў


Стравы з меню Тыдня беларускай кухні будуць каштаваць аднолькава і ў дарагой рэстарацыі, і ў дэмакратычнай кавярні. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters

З 22 да 28 кастрычніка ў 66 кавярнях і рэстаранах сталіцы пройдзе Тыдзень беларускай кухні.

Меню будзе складацца з салаты з курыцы і гароднінай, салянкі, бужаніны пад смятанным соусам, калдуноў ды печанага яблыка з тварожнымі блінцамі.

Стравы будуць прыгатаваныя паводле аднолькавых рэцэптаў ад шэф-кухара рэстарацыі «Сядзіба». Незалежна ад тыпу гастранамічнага аб’екту, яны паўсюль будуць каштаваць аднолькава.

  • Салата з курыцы з гароднінай і мядова-гарчычнай запраўкай – 5 рублёў;
  • Салянка шляхецкая – 3 рублі;
  • Бужаніна з печанай гароднінай і смятанным соусам – 11 руб. 50 кап.;
  • Бульбяныя калдуны з мясам і смятанай – 7 рублёў;
  • Печаны яблык з тварожныя блінцамі – 5 рублёў.

Спіс кавярняў і рэстарацыяў, якія далучыліся да ініцыятывы, можна паглядзець на старонцы Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкаму.

Тыдзень беларускай кухні адбудзецца ў Менску ўжо ў 18 раз. У мінулы раз – у чэрвені – да яго далучыліся 77 рэстаранаў і кавярняў гораду.

ДД

Глядзі таксама
Каментары