Пагражаў скочыць з 8-метровай вышыні: міліцыянты дзве гадзіны вялі перамовы з самагубцам


9 снежня працаўнікі Светлагорскай ЦЭЦ заўважылі, што па трубах цеплатрасы ходзіць малады чалавек, паведамляе ranak.me.

Злазіць адтуль ён не пагаджаўся і на месца здарэння выклікалі ратавальнікаў і міліцыю.

Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь займае пятае месца ў свеце і трэцяе ў Еўропе па колькасці самагубстваў – 26 выпадкаў на 100 тыс. чалавек.

Калі да хлопца паспрабавалі наблізіцца, ён пачаў пагражаць, што саскочыць уніз 8-метровай вышыні. Пасля гэтага міліцыянты пачалі перамовы і больш за паўтары гадзіны ўгаворвалі мужчыну адумацца. Аднаму з міліцыянтаў удалося падняцца наверх. Пасля доўгай размовы хлопец спусціўся ўніз.

Паводле відавочцаў, малады чалавек быў у неадэкватным стане, але паху алкаголю ад яго не адчувалася. Яго забрала «хуткая дапамога». Па некаторых звестках, хлопца павезлі ў Гомель у аддзяленне псіхіятрыі, піша ranak.me.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў