Паглядзіце, з кім Лукашэнка танчыў на Венскім балі сёлета


Аляксандр Лукашэнка танчыць падчас балю з супрацоўніцай «Белтэлерадыёкампаніі» Палінай Шубай. Фота http://president.gov.by

У суботу ў Палацы незалежнасці прайшоў другі калядны баль пад апекаю кіраўніка Беларусі. Ад сёлета баль стаў называцца Венскім. Падчас адкрыцця імпрэзы Лукашэнка заявіў, што традыцыя баляў блізкая беларусам, якія цягам многіх стагоддзяў жылі і развіваліся ў самым сэрцы агульнаеўрапейскай культуры.

«Ва ўсе часы палацы з’яўляліся цэнтрам палітычнай і свецкага жыцця, дзе мастацтва на самым высокім узроўні суправаджала многія пратакольныя мерапрыемствы. І ў сучасным свеце яно грае вялікую ролю, асабліва ў міжнароднай дыпламатыі. Адкрывае новыя магчымасці для ўмацавання прыязных сувязяў паміж народамі і цэлымі дзяржавамі. Вось і сёння, выконваючы пераемнасць праверанага часам палітычнага этыкету, мы ладзім у нашым палацы першы ў гісторыі сучаснай Беларусі Венскі баль», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка танчыць падчас балю з супрацоўніцай «Белтэлерадыёкампаніі» Палінай Шубай. Марыя Васілевіч справа. Фота http://president.gov.by

Разам з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу на імпрэзу запрасілі прэм’ер-міністра Сяргея Румаса, старшыню Савету Рэспублікі Наталлю Качанаву, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сяргеенку ды іншых чыноўнікаў. Галоўнымі ўдзельнікамі балю, як падаюць дзяржаўныя медыі, стала моладзь – паспяховыя студэнты, спартоўцы, навукоўцы і артысты.

На бале Лукашэнка танчыў з супрацоўніцай «Белтэлерадыёкампаніі» Палінай Шубай.

Hавiны
Ад лекаркі – да міс Беларусь: жанчыны вакол Лукашэнкі за ўсе 25 гадоў
2019.07.15 07:00

Упершыню навагодні баль з удзелам кіраўніка краіны прайшоў летась у Палацы Незалежнасці. На яго запрасілі 300 чалавек – пераважна студэнтаў-выдатнікаў, выпускнікоў з чырвонымі дыпломамі і спартоўцаў. Тады Аляксандр Лукашэнка танчыў з «Міс Беларусь 2018» Марыяй Васілевіч. Сёлета яна стала дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Марыя Васілевіч танчыць з Аляксандрам Лукашэнкам падчас рэспубліканскага балю ў снежні 2018 года. Кадр з відэарэпартажу БТ

Сёлета Венскі баль меўся прайсці 14 снежня ў Купалаўскім тэатры, але арганізатары – кампанія «А1» – у апошні момант адмянілі яго, бо прынялі запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі стаць часткаю ягонага балю. Гэта выклікала абурэнне тых, хто збіраўся на баль у Купалаўскі, бо яны засталіся ні з чым: 13 снежня Лукашэнка заявіў, што на свой Венскі баль зможа запрасіць нямногіх.

Hавiны
Венскага балю ў Купалаўскім не будзе. Тыя, хто рыхтаваўся да імпрэзы, засталіся ні з чым
2019.12.04 10:42

ДД belsat.eu

Стужка навінаў