Паглядзіце, як у Менску прайшоў забег для паўголых мужчын


Удзельнікі «Забегу сапраўдных мужчын» у Менску. 23 лютага 2020 года. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

У забегу, які Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла з нагоды Дня абаронцы айчыны, на старт маглі выйсці толькі мужчыны. Жанчынам прапаноўвалі пабыць валанцёркамі.

Традыцыйны забег да 23 лютага стартаваў а 16:00 каля Палаца спорту. Удзельнікі маглі бегчы адзін або тры кіламетры.

У «Забегу для сапраўдных мужчын» ўзялі ўдзел не толькі менчукі, але і турысты. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Паводле рэгламенту, удзельнікі мелі бегчы ў зімовай шапачцы, цёплых рукавіцах і двайных шкарпэтках, але – з аголеным торсам. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Адзін з удзельнікаў забегу. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
23 лютага цэнтр Менску стаў вялікай спартовай пляцоўкаю. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Паводле арганізатараў, з кожным годам колькасць удзельнікаў забегу расце. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

Арганізатары рэкамендавалі ўдзельнікам паесці за дзве гадзіны да старту, каб не рызыкаваць сваім здароўем ва ўмовах халоднага надвор’я.

Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

Тыя, хто паказаў тры найлепшыя вынікі на дзвюх дыстанцыях атрымалі ўзнагароды ад Федэрацыі лёгкай атлетыкі. Адмысловы прыз быў падрыхтаваны таксама для найлепшай каманды – за масавасць і крэатыўнасць.

Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

Агулам да фінішу дабеглі 2600 чалавек. Летась у забегу ўзялі ўдзел рэкордныя 3000 чалавек, пазалетась – 1600.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў