Паглядзіце трэйлер новага фільму пра Янку Купалу. ВІДЭА

ВІДЭА

На YouTube-канале «Беларусьфільма» апублікавалі трэйлер «Купалы» – самага маштабнага праекту кінастудыі за апошнія гады.

Рэжысёр «Купалы» – Уладзімір Янкоўскі. Карціна здымалася ў Беларусі, на Меншчыне, а таксама ў Расеі і Літве.

Галоўную ролю Купалы выканаў латышскі актор Мікалай Шэстак, які мае беларускія карані.

Пра гэты праект вельмі станоўча выказаўся вядомы рэжысёр Андрэй Курэйчык – у фільме нават зняўся ягоны сын Глеб.

«У «Янку Купалу» арганічна і шмат гавораць на «тарашкевіцы». Там ясна пастулюецца і даносіцца найважнейшая думка: беларусы – ніякія не рускія, што гэта нацыя, вартая сваёй нацыянальна арыентаванай дзяржавы, а наша мова – гэта крута! Калі такое кіно здымаў «Беларусьфільм»?

Гэта першы праект кампаніі, які наагул не арыентаваны на расейскі рынак. Калі такое было?!», – пісаў Курэйчык у сваім фэйсбуку.

Прэм’ера фільму ў шырокім пракаце чакаецца не раней за 2020 год.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары