Каманда паказала відэа на песню «Каалы». Гэта чацвёрты сінгл з дэбютнай кружэлкі «DREZDEN».
Рэжысёрка кліпу Караліна Палякова распавяла belsat.eu, што музыка застаўся задаволены вынікамі працы.
«Кліп «Каалы» – гэта фантастычная замалёўка пра магчымыя пабочныя эфекты бясконцага жыцця аднаго чалавека ў космасе. Гэта відэакалаж з розных візуальных стыляў, падобны да чалавечай памяці, якая часам падкідвае вобразы, недакладныя, кароткімі, але яркія. У роліку выкарыстаныя архіўныя відэа Менску».
Міхалок прэзентаваў «Drezden» у канцы жніўня летась. Ён быў запісаны ў духу поп-культуры 1980-х.
ДР belsat.eu