Паглядзець і дапамагчы. У Менску адбудзецца прэм’ера фільму пра бесхацінцаў


На здымках фільму «Безыменныя людзі».
Фота: Прэс-рэліз

6 снежня ў Менску ў прасторы «Тэрыторыя правоў» пройдзе паказ кароткаметражнага сацыяльнага фільма «Безыменныя людзі».

Улетку гэтага года ў Менску быў зняты сацыяльны кароткаметражны фільм. Яго аўтары – каманда каманда маладых пачаткоўцаў актораў, фатографаў і сацыяльных актывістаў. Тэматыка фільма – бяздомнасць, якая прысутнічае ў кожнай краіне і з’яўляецца цэлым комплексам сацыяльных праблем.

Падчас працы над праектам каманда ўзяла шмат інтэрвʼю ў менскіх бесхацінцаў і актывістаў, якія ім дапамагаюць. Пасля заканчэння працы над праектам аўтары жадаюць падзяліцца інфармацыяй, на якой быў заснаваны фільм, а таксама тым, што ў яго не ўвайшло.

Hавiны
«Безыменныя людзі». Беларуска зняла мастацкі фільм пра бесхацінцаў
2019.10.15 17:41

Акрамя паказу фільма адбудзецца фотавыстава, у якую ўвайшлі фатаграфіі менскіх бесхацінцаў, зробленыя рэжысёрам падчас працы.

Падчас падзеі можна будзе набыць печыва, прыгатаванае ўласнаручна арганізатарамі, ды паштоўкі фотаздымкаў з выставы. Усе сабраныя сродкі пойдуць на куплю для бяздомных рэчаў першай неабходнасці: мыла, галякоў і г.д. У дадатак будзе арганізаваны збор адзення для бяздомных.

Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца. Пачатак 6 снежня а 17:00 па адрасе вуліца Ложынская 16.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў