У «ДНР» загінуў камандзір батальёна «Самалі» Гіві


Пра гэта паведамілі ў міністэрстве абароны самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі».

Пра гібель Міхаіла Талстых па мянушцы Гіві, стала вядома а 6 раніцы ў сераду, 8 лютага.

Сепаратысты расцэньваюць гібель Гіві як тэракт:

«Гэта працяг тэрарыстычнай вайны, распачатай кіеўскай уладай супраць жыхароў Данбасу. На месцы тэракту працуе следчая група», – прыводзіць цытату ria.ru.

Раней у прэсе зʼявілася інфармацыя пра тое, што камандзір батальёна прымаў удзел у сутыкненнях у раёне Аўдзееўкі і атрымаў лёгкае раненне.

Аўдзееўка: рэпартаж з прыфрантавога гораду

У кастрычніку 2016 году ў Данецку быў забіты ў ліфце адзін з камандзіраў Апалчэння сепаратыстаў, Арсен Паўлаў таксама вядомы як «Матарола».

Каментуе баец тактычнай групы «Беларусь» Ян Мельнікаў

Ян Мельнікаў распавядае, што з ахвотных ваяваць на Данбасе ўжо маглі б стварыць беларускі батальён.



ВД, паводле ria.ru

Стужка навінаў