Паэту Анатолю Вярцінскаму споўнілася 85


Паэт нарадзіўся 18 лістапада 1931 года ў вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёну Віцебскай вобласці ў сялянскай сямʼі. У вёсцы Камень на Лепельшчыне скончыў сярэднюю школу, а ў 1956 годзе – аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту ў Менску. Працаваў у раённых газетах. У 1962 пераехаў у Менск. Працаваў галоўным рэдактарам выдання «Літаратура і мастацтва», быў кіраўніком выдавецтва «Беларусь».

У 1988 годзе за кнігу «Нью-йорская сірэна» атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР. У 1990–1995 гадах – дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, намеснік старшыні Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=a6oPt9yBbCA”][vc_column_text]

Абрастаем. Паперамі, рэчамі

Абрастаем.

Паперамі, рэчамі,

абавязкамі,

звычкамі,

стрэчамі.

Абрастаем болямі, охамі.

Як валун абрастае мохам,

абрастаем мохам абставін.

Абрастаем даўгамі, хвастамі.

Абрастаем, як бераг кустамі.

«Дзе чужое, дзе наша? —

пытаем. —

Дзе расцём, а дзе абрастаем?» —

Мы пытаем.

Гэта няпроста

абрастанне адрозніць ад роста.

На душы маёй —

шчэць густая.

Адчуваю:

ідзе абрастанне.

Адчуваю: ідзе абрастанне.

Ды спыніць яго я не ў стане.

А быць можа,

спыніць я ў стане?

Можа, ўзяць

ды узняць паўстанне?

Можа, ўсёю першаасноваю

абудзіцца па-вясноваму?

Жыць пачаць са старонкі новай –

яшчэ чыстай,

яшчэ вясновай?

Толькі як жа мы паўстанем,

калі кожны міг абрастаем,

расстаёмся з самімі сабою —

нехта з боем,

а нехта без бою…[/vc_column_text][vc_column_text]

Анатоль Вярцінскі чытае свае вершы

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=0avJe9U-i30″][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў