Паэт Андрэй Хадановіч атрымаў прэмію Гедройца ад газеты «Rzeczpospolita»


Паэт, перакладчык і сябра Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч атрымаў польскую прэмію Гедройця, якую 20 гадоў уручае газета «Rzeczpospolita» за «паглыбленне дыялогу між народамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы».

У сваім Фэйсбуку Хадановіч адзначыў:

«Шчыра ўдзячны! Яшчэ і таму, што гэта знак падтрымкі Беларусі, нашага сёлетняга змагання за справядлівасць, нашай грамадзянскай супольнасці, што паўстае проста ў нас на вачах. Вельмі расчуліўся, пачуўшы пра «перакладчыка – будаўніка мастоў», вельмі блізкая мне (і паэтам, якіх перакладаю) думка. Вялікі дзякуй шаноўнай Агнешцы Рамашэўскай (дырэктарка «Белсату» – заўв. belsat.eu) за цёплыя словы падчас цырымоніі! І, вядома ж, шаноўным арганізатарам і сябрам журы! «Мур хутка рухне!»

Прэмію імя Ежы Гедройца рэдакцыя газеты «Rzeczpospolita» заснавала ў 2001 годзе, у гадавіну смерці выбітнага рэдактара і палітыка, стваральніка часопісу «Культура» і Літаратурнага інстытуту ў Парыжы.

Сёлета на прэмію былі намінаваныя адразу 5 кандыдатаў з Беларусі: Андрэй Хадановіч, Наталля Радзіна, Святлана Ціханоўская, Анжаліка Борыс і Святлана Алексіевіч.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў