Падзеі тыдня ў Беларусі ў сямі карыкатурах


Адмыслова для чытачоў Belsat.eu Мастак Дэ Лёс намаляваў карыкатуры, якія адлюстроўваюць галоўныя падзеі апошняга тыдня ў Беларусі.

4 кастрычніка адбыўся Марш вызвалення палітвязняў. У Менску, каб перашкодзіць людзям сабрацца, перакрываліся вуліцы, былі прыгнаныя БТРы, выкарыстоўваліся вадамёты. Мінімум адзін вадамёт быў сапсаваны пратэстоўцамі і абліў сваіх жа – АМАПаўцаў, якія стаялі ў ачапленні. Малюнак: Дэ Лёс
Народная абранніца Святлана Ціханоўская заручылася падтрымкаю прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. Сустрэча ў Літве адбылася 29 верасня. Малюнак: Дэ Лёс
Міністэрства інфармацыі з 1 кастрычніка забраў у Tut.by статус СМІ на тры месяцы. Малюнак: Дэ Лёс
Афіцыйны Менск 2 кастрычніка адклікаў для кансультацыяў сваіх амбасадараў у Польшчы і Літве і прапанавала амбасадарам гэтых краінаў зрабіць тое ж самае. Малюнак: Дэ Лёс
30 верасня затрымалі баскетбалістку Алену Леўчанку, якая зʼяўляецца ўдзельніцай незалежнага руху спартоўцаў SOS BY. Яе пакаралі 15 соднямі арышту за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту. Малюнак: Дэ Лёс
28 верасня Нобэлеўская лаўрэатка і сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Святлана Алексіевіч вылецела ў Нямеччыну. Пазней Алексіевіч заявіла, што не плануе заставацца ў эміграцыі, але ў пісьменніцы ёсць сумненні ў тым, што яе пусцяць у краіну. Малюнак: Дэ Лёс
У Беларусі працягваюца пратэсты студэнтаў. Акцыі студэнтаў цягам апошняга тыдня прынялі новую форму – сядзячы пратэсты. Малюнак: Дэ Лёс
Стужка навінаў