Падсумоўваем: iнфляцыя расце, рэальныя даходы падаюць


Belapan.by падрыхтаваў інфаграфіку, якая паказвае інфляцыю ў Рэспублікі Беларусь з пачатка году. Па стане на лістапад 2016 года інфляцыя склала 10,1 %. Пры тым рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-кастрычніку 2016 году знізіліся на 7,3 %.

infagrafika_inflyacia2016
Iнфаграфіка падрыхтаваная belapan.by

Паводле Белстату, інфляцыя ў студзені 2016 года склала 1,9 %. На працягу года паказнік рос паступальна, і ў ліпені 2016 ужо склаў 7,8 %. Увядзенне новай валюты ў ліпені 2016 года знізіла інфляцыю ўсяго на 0,2 %. Па стане на лістапад 2016 года яна склала ўжо 10,1 %.

Белстат прызнаў, што інфляцыя здабыла галапуючыя абароты. Лічыцца, што галапуючая інфляцыя – больш частая зʼява, чым гiперiнфляцыя, і перыядычна назіраецца нават у найбольш эканамічна развітых краінах.

Характэрна, што ў перыяд з 2003 па 2016 год было ўсяго некалькі гадоў, у якія інфляцыя была прызнана спецыялістамі «умеранай». Згодна з iнфаграфікай, годам з самай нізкім індэксам інфляцыі стаў 2006. Ён завяршыўся з паказчыкам у 6,6 %.

Паводле myfin.by цягам года агуркі свежыя выраслі ў цане на 35,54 %, памідоры на 16,68 %, вінаград на 16,66 %, перац балгарскі – на 15,04 %, ікра ласасёвых – на 6, 76 %, яйка курынае на 5,56 %, жавальная гумка на 4,12 %, яблыкі на 3,94 %, бульба на 3,68 %, масла на 3,53 %. Падобна на тое, што беларусы «пераключацца» на 13,87 % цытрусавыя, капусту белакачанную 4,88 %, грэчку i сухафрукты 3,10 i 3,07 % адпаведна, якія патаннелі.

Чытайце на belsat.eu

Цікава, што падаражэлі рытуальныя паслугі на 7,1 % і паслугі па найму жылля ў фізічных асоб (на 1,55 %), а квіткі ў цырк, паслугі таксі і чыгуначнага транспарту міжнародных зносін патаннелі на 1,54 % і 0,48 %, 0,22 % адпаведна.

Характэрна, што ў параўнанні з Беларуссю ўзровень інфляцыі ў Расеі за лістапад 2016 года амаль у два разы ніжэй.

belarus_rasea2016
Iнфаграфіка падрыхтаваная сэрвiсам сайта statbureau.org

Інфляцыя – гэта павышэнне агульнага ўзроўню цэн на тавары і паслугі. У рэйтынгу краін свету па ўзроўню інфляцыі ў 2016 годзе Беларусь займае 15 месца. Ніжэй у спісе толькі Украіна.

belarus_ukraina2016
Iнфаграфіка падрыхтаваная сэрвiсам сайта statbureau.org

Крытычны ўзровень інфляцыі дасягнуты ў снежні 2008 года. Ён склаў 108,7 %.

infagrafika_inflyacia2003-2016
Iнфаграфіка падрыхтаваная belapan.by

Пры гэтым рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-кастрычніку 2016 году знізіліся на 7,3 % да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2015 года, паведамляе Белстат. Гэты паказчык – самы нізкі з пачатку года. У студзені падзенне складала 5,4 %. А затым пастаянна ішло пагаршэнне, выключаючы перыяд з мая па ліпень, калі здарылася стабілізацыя на ўзроўні 7 %.

Падзення на 7,3 % не назіралася як мінімум з пачатку 2015 года.

ВД, belsat.eu паводле belapan.by

Стужка навінаў