Падсумаванне беларускіх вынікаў і паразаў на Алімпіядзе ў Рыа


Алімпіяда-2016 усяму свету запомнілася сваім сонцам, атмасферай карнавалу, яскравымі імпрэзамі. А таксама клопатамі: пуставатымі трыбунамі, бруднай вадой вакол Рыа-дэ-Жанэйра, дрэннымі ўмовамі жыцця спартоўцаў, пагрозай вірусу Зіка і скандалам вакол допінгу. А для беларусаў – найгоршым вынікам у камандным заліку за апошнія гады.

Агулам беларускія атлеты маюць 9 медалёў, з іх толькі адзін – залаты, заваяваны скакуном на батуце Уладзіславам Ганчаровым. Беларусь нечакана парадаваў і срэбраны кідальнік молата Іван Ціхан. Па чатыры срэбныя і бронзавыя медалі маем у цяжкай атлетыцы, плаванні, байдарках і ў вольнай барацьбе.

Беларускія алімпійцы мелі ўсё неабходнае і выступілі годна – лічаць у Нацыянальным алімпійскім камітэце. З Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі ім ужо паведамілі, што вынік ухваляюць.

Але яшчэ гадоў 16 таму так мала медалёў Беларусь з Алімпіяды не прывозіла.

У Нацыянальным алімпійскім камітэце абяцаюць сурʼёзныя змены. У тым ліку знайсці прычыны сыходу атлетаў за мяжу, напрыклад, у Расею.

Больш падрабязна – у матэрыяле Яраслава Сцешыка.

«Белсат», фота – Reuters

Стужка навінаў