Падпісанне нафтавай дамовы з Казахстанам адкладаецца


Казахстан і Беларусь не паспеюць падпісаць пагадненне пра пастаўкі казахскай нафты на беларускі рынак у кастрычніку. Пра гэта паведаміў 27 верасня віцэ-міністр энергетыкі Казахстану Эсет Магауаў, піша kursiv.kz.

Hавiны
Нафта з Казахстану стане альтэрнатывай для расейскай сыравіны
2019.09.26 12:51

Чыноўнік адзначыў, што ў цэлым тэкст пагаднення ўзгоднены паміж галіновымі міністэрствамі і кампаніяй «Белнафтахім», але застаецца шэраг пытанняў, адно з якіх датычыць гатовасці Менску ўзяць абавязак не дапусціць рээкспарт казахстанскіх вуглевадародаў у трэція краіны.

Узнікаюць пытанні рэалізацыі абавязку, бо Менск імпартуе і расейскія нафтапрадукты. Тым не менш, паводле віцэ-міністра, да канца году дамова мусіць быць падпісаная.

У сувязі з гэтым, працягнуў ён, у кастрычніку, калі запланаваны візіт у Нур-Султан Аляксандра Лукашэнкі, гэтае пагадненне падпісаць «будзе цяжкавата», бо бакі яшчэ не паспеюць прайсці ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне.

Hавiны
Стала вядома, у якім аб’ёме Менск будзе набываць нафту ў Казахстане
2019.09.27 10:33

Канцэрн «Белнафтахім» разлічвае, што ў кастрычніку, падчас візіту ў Казахстан кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпіша пагадненне з кіраўніцтвам гэтай краіны аб гандлі нафтай і нафтапрадуктамі.

Агулам Беларусь праявіла цікавасць да паставак нафты і нафтапрадуктаў з Казахстана ў абʼёме каля 3,5 мільёнаў тон за год.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў