Падпалкоўніка з Печаў прызнавалі вінаватым у атрыманні хабараў


Сёння, 29 сакавіка, суд Барысаўскага раёну абвясціў прысуд былому начальніку фізічнай падрыхтоўкі 72-га вучэбнага цэнтру ў Печах Дзмітрыю Кіселарю: падпалкоўніка пакаралі 4 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ў яго канфіскуюць маёмасць і пазбавяць афіцэрскага звання.

Фігуранта крымінальнай справы ўзялі пад варту ў зале суда – да абвяшчэння прысуду ён знаходзіўся на волі.

Падпалкоўнік браў хабары за пераздачу экзамену па фізічнай падрыхтоўцы. Кіселарь прасіў у вайскоўцаў пакет з «начыннем»: спіртное, цукеркі, каўбасу, кава. Гэта быў стандартны набор для ўсіх, хто хацеў атрымаць добрую адзнаку.

Выступаючы з апошнім словам у судзе, Дзмітрый Кіселарь цалкам прызнаў віну, але прасіў не пазбаўляць яго волі – афіцэр спасылаўся на цяжкае захворванне і гатоўнасць прынесці карысць дзяржаве і грамадзству, займаючыся фізічным выхаваннем дзяцей.

У сваёй прамове адвакат Дзмітрыя Кіселаря адзначыла, што камандзіры самі падштурхоўвалі падпалкоўніка на здзяйсненне злачынства. Нездавальняючая адзнака пагражала кіраўніцтву пазбаўленнем прэміі ў 80 рублёў. Усяго ў справе фігуруе больш за 20 эпізодаў атрымання хабару.

Паведамляецца, што справа Кіселаря не звязаная са смерцю Аляксандра Коржыча – падпалкоўніка западозрылі ў атрыманні хабараў яшчэ ў 2016 годзе.

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў