Вандалы сапсавалі дзве двухмоўныя польска-беларускія дарожныя табліцы на трасе Ворля – Дубічы Царкоўныя пры ўездзе ў вёску Рудуты. Невядомыя зафарбавалі спрэем толькі беларускія часткі знакаў.
Жыхары Рудутаў пабачылі замазаныя знакі яшчэ 30 чэрвеня, аднак паведамілі пра гэта ў паліцыю толькі 3 ліпеня.
У гміне Ворля гэта не першы падобны выпадак. У 2012 годзе нехта замаляваў больш дзесяці дзвюхмоўных табліц. Нядаўна ў Ворлі знішчылі знак з назвай вуліцы Чырвонай Арміі, паведамляе radio.bialystok.pl.
ДР belsat.eu