Падлік стратаў: Лукашэнка ў ролі Ярмошынай

…І тут патэлефанаваў тэлефон, і Уладзімір Уладзіміравіч прапанаваў Аляксандру Рыгоравічу падлічыць страты ад падатковага манеўру. Гэта значыць, вядома, ніхто мяняць падатковую сістэму Расеі не збіраецца, але неяк у нечым выкручвацца будуць.

У рэшце рэшт, угаварыў жа ў свой час Аляксандр Рыгоравіч Міхаіла Сафарбекавіча паставіць нам нафту без так званай «прэміі». Ну, не ў страту ж сабе масціты паэт-песеннік Гуцэрыеў гэта рабіў! Хутчэй за ўсё, узяў страты ў іншым месцы на іншай тэме.

Вось і цяпер. Бурны прыступ радасці, падобна, звязаны акурат з прапановай нагнаць страты ў іншым месцы і на іншай тэме. Думаю, менавіта пра гэта і ішла размова Аляксандра Рыгоравіча з Ігарам Іванавічам. А вось пра што менавіта яны казалі – звярніце ўвагу – нам зноў ніхто нічога толкам не сказаў. Як ніхто не назваў і выніковы кошт на нафту.

Hавiны
Сяргей Чалы: Шантаж Лукашэнкі спрацаваў
2020.02.21 12:50

Магчыма, менавіта таму, што гэтай выніковай цаны не існуе. Бакі, хутчэй за ўсё, агаварылі некаторы парадак яе фармавання. З улікам тых самых месцаў і тым, дзе абодва бакі змогуць кампенсаваць свае страты. Пра гэта кажа і каментар, які даў агенцтву ТАСС прэс-сакратар Уладзіміра Уладзіміравіча: «Ёсць кампаніі, згодныя гэта рабіць (знізіць цану – заўв. ТАСС), нейкія лічаць для сябе гэта нявыгадным. Таму праца будзе працягвацца», – дадаў прадстаўнік Крамля. Ён паказаў, што бакі «разглядаюць розныя варыянты – у сэнсе знаходжання ўзаемапрымальных опцыяў».

На сваёй тэрыторыі ў 2020 годзе Беларусь плануе здабыць каля 1,7 млн тон нафты. Фота Viktor Drachev / TASS / Forum

Хто-небудзь сумняваўся ў тым, што будзе ўсё складвацца менавіта так? Ніхто. Зараз Аляксандр Рыгоравіч тэрмінова пераапранаецца ў касцюм Лідзіі Міхайлаўны (у добрым сэнсе гэтага слова) і пачынае падлічваць, дзе што і як менавіта мы будзем атрымліваць з улікам падзення памераў «нафтавай дэльты». Думаю, яго строгая настаўніца шмат чаму змагла яго навучыць за мінулыя гады – так што падлічыць правільна, турбавацца няма чаго.

Hавiны
Пуцін прапанаваў Лукашэнку кампенсацыю за нафтавы манеўр
2020.02.21 11:49

У сітуацыі, якая склалася, мае значэнне вынік. А яго падлічыць можна толькі ў тым выпадку, калі той, хто падлічвае, валодае ўсёй паўнатой інфармацыі. Памятаю, мяне шакаваў клічнік у загалоўку адной з недзяржаўных газет: «Ёсць нарвежская нафта!» Радасці ў гэтым клічніку было столькі, як калі б нарвежская нафта біла фантанам дзе-небудзь у Ратамцы або Тарасава, і рэдактар ужо падлічваў прыбыткі ад продажу атрыманых у выніку яе перапрацоўкі нафтапрадуктаў. Зразумела, што на фоне тэлефоннага званка Уладзіміра Уладзіміравіча да Аляксандра Рыгоравіча каштоўнасць кволага фантанчыка ў памеры трох дзясяткаў цыстэрнаў яшчэ больш панізілася, так што клічнік скурчыўся да ўзроўню пытальніка: маўляў, што – сапраўды ёсць нарвежская нафта? І мы на самай справе будзем цяпер жыць доўга, шчасліва і, магчыма, без аглядкі на Расею?

Паводле афіцыйнага Менску, страты ад нафтавага манеўру ў 2020 годзе складуць 420-430 млн долараў. Такія лічбы падае блізкі да прэс-службы прэзідэнта Беларусі тэлеграм канал «Пул первого». Фота Yegor Aleyev / TASS / Forum

Не, азірацца будзем. Доўга будзем. І ўсе словы, што ўкладаюцца ў мелодыю, якая незваротна адышла ў нябыт расейскага дуэта «ТАТУ» – «Нас не наклонят!» – да таго часу, пакуль сапраўдныя дамоўленасці, дасягнутыя і падчас тэлефоннай размовы, і да яе, не будуць агалошаныя, так словамі і застануцца. Пры гэтым мудры аналітык Арцём Шрайбман ужо выказаўся з гэтай нагоды, каментуючы заяву Аляксандра Рыгоравіча аб кампенсацыі страчаных 300 мільёнаў долараў: «Мяркуючы са словаў міністра энергетыкі Расеі, яны прапануюць Менску зніжаць прэмію па $ 2 з тоны ў год. Нават пры максімальнай загрузцы нашых НПЗ – гэта ўсяго толькі $ 48 млн на год. Адкуль Лукашэнка ўзяў 300 млн – загадка. Або расейцы не паведамляюць, што кардынальна падабрэлі з нагоды дня беларускай мовы, або Менск у каторы раз анансуе прарыў, якога не было».

Hавiны
Беларусь набыла два танкеры расейскай нафты. Кошт – таямніца
2020.02.20 21:42

Не, усё ж такі калега Шрайбман грашыць залішняй еўрапейскасцю, успрымаючы некаторыя лічбы літаральна. Пара б прызвычаіцца: у нас усе падлікі вядзе Лідзія Міхайлаўна. На гэты раз – так, з вусамі, але нічога не зробіш, бывае…

Аляксандр Фядута/МВ belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў